Супакой
Пачуць,
Як звініць тая даль,
Дзе туманаў вуаль
Накрывае яе.
Адчуць,
Як слязамі дажджоў
Кроплі падаюць зноў
На далоні мае.
Паветра стыне над ракой.
А вусны шэпчуць: супакой,
Супакой, супакой.
Прыпеў:
Мяне турботную.
Ізноў з журботаю
Я прыйшла да цябе, каб паслухаць тваёй цішыні.
Ў адказ дай сілы мне,
Мая адзіная!
Каб магла я ісці, чысцінёю сваёй напаі!
Прабач…,
Не крануць ўдалі
Лепшых раніц тваіх
І тваіх вечароў.
Убач ―
Захад сонца крывіць!
Гэта значыць баліць
Дзесьці сэрца маё.
І думкі поўняцца сумой.
А вусны шэпчуць: супакой,
Супакой, супакой
Прыпеў:
Мяне турботную.
Ізноў з журботаю
Я прыйшла да цябе, каб паслухаць тваёй цішыні.
Ў адказ дай сілы мне,
Мая адзіная!
Каб магла я ісці, чысцінёю сваёй напаі.
Брыдж:
Ў неба б узвіцца,
Каб забыцца…
Прыпеў.
Мяне турботную.
Ізноў з журботаю
Я прыйшла да цябе, каб паслухаць тваёй цішыні.
Ў адказ дай сілы мне,
Зямля адзіная!
Каб магла я ісці, чысцінёю сваёй напаі.
Напаі!







