Шарманка
Твой,
Гэты матыў толькi твой.
На скрыжаваннях дарог
Ён мне не раз дапамог
Слушны напрамак зведаць.
Стой..
Чуеш, як ён за сабой
Клiча цябе? Падпявай!
Рухай за iм! І няхай
Гукi ляцяць у паветра!
Грай, грай, мая шарманка,
Каб заставацца сэрцу палкiм,
Каб i далей на гук твой крочыць..
Грай, давай!
Грай, грай да самае ночы!
Нават калi заплюшчу вочы,
Музыкай цемру разбiвай!
Давай, спявай!
Ты
Ведаеш арыентыр.
Недзе у глыбi ён жыве:
Штосьцi табе не дае
Нi заблукаць, нi здацца.
Спеў...
Нiбы назойлiвы спеў
Грае шарманкай у душы.
Толькi яго не глушы,
Не дазваляй спыняцца!
Грай, грай, мая шарманка,
Каб заставацца сэрцу палкiм,
Каб i далей на гук твой крочыць..
Грай, давай!
Грай, грай да самае ночы!
Нават калi заплюшчу вочы,
Музыкай цемру разбiвай!
Давай, спявай!
Грай, грай!..
Каб заставацца сэрцу палкім,
Каб і далей на гук твой крочыць,
Грай, давай!
Грай, грай, да самае ночы!
Нават калі я бег свой скончу,
Музыкай цемру разбі







